Фізкультурна-спартыўныя паслугі

Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту абвешчана ў нашай краіне прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі.

У нашай установе дасведчаныя інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай працы на аплатнай аснове дапамогуць здабыць Вам сілу духу прыгажосць і здароўе цела.

Заняткі па кожным відзе спорту праводзяцца 60 хвілін. У інструктараў-метадыстаў па фізкультурна-аздараўленчай рабоце можна набыць як разавыя заняткі, так і месячныя абанементы на 1-а, 2-х і 3-х разавае наведванне ў тыдзень. Абанементы на заняткі могуць набыць фізічныя і юрыдычныя асобы.

 

Рэквізіты для аплаты заняткаў:

СГУСУ "Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту",

г.Полацк, вул.Ніжне-Пакроўская, д.50А; УНП 391456721

р/с BY61АКВВ36323010011992300000 у «ААБ Беларусбанк», BIC АКВВВY2X

Прызначэнне плацяжу: "За заняткі ў спартыўных групах"

Тарыфы на ўсе віды спартыўна-аздараўленчых паслуг прадстаўлены ў раздзеле Цэны.

Атлетычная гімнастыка

пн-сб

18.30 - 22.00

 

інструктар-

метадыст

Мураўёў Сяргей

т.514-60-10

У вялікай гульнявой зале з памерамі 36 м х 18 м арганізуюцца вучэбна-трэніровачныя заняткі на стандартных баскетбольнай, валейбольнай пляцоўках, праводзяцца заняткі па міні-футболе. Для гэтага ёсць усё неабходнае абсталяванне: электроннае табло, баскетбольныя шчыты, футбольныя вароты, валейбольная стойка.