ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ УСТАНОВЫ

 

Будаўніцтва будынка вяслярнага цэнтра ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця горада Полацка на 2008-2012 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2007 № 647.

 

Заказчыкам аб'екта выступіла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва горада Полацка.

 

Фінансаванне будаўніцтва здзяйснялася за кошт бюджэтных сродкаў і крэдыту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, узятага пад гарантыю Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

 

У жніўні 2011 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта была створана спецыялізаваная дзяржаўная навучальна-спартыўная ўстанова "Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту".

 

У лістападзе 2011 года ўстанове быў перададзены на баланс новы спартыўны комплекс, размешчаны на плошчы 1, 47 га.

 

Будынак спартыўнага комплексу складаецца з трох блокаў рознай вышыні: ад двух да шасці паверхаў і ўключае наступныя карпусы: адміністрацыйны, вучэбна-трэніровачны, гасцініца, харчаблок.

 

Вучэбна-трэніровачны комплекс аснашчаны сучасным спартыўным абсталяваннем. Тут размяшчаюцца басейн для трэніровак аб'ёмам 51 куб.м, дзе ўсталяваны трэнажор - імітатар лодкі, трэнажорная зала, зала аэробных трэнажораў, зала гульнявых відаў спорту, сауна з міні-басейнам.

 

Са снежня 2011 года распачаты навучальна-трэніровачны працэс. У 33 групах цэнтра займаецца 300 навучэнцаў. Цэнтр праводзіць навучальна-трэніровачны працэс з маладзёжнай, юніёрскай, юнацкай зборнымі камандамі па вяслярных відах спорту ў рэжыме пастаянна дзеючага збору.

 

У красавіку 2012 года ўведзена ў эксплуатацыю гасцініца. Паслугі пражывання ў ім аказваюцца не толькі спартсменам, якія прыязджаюць у наш горад на спаборніцтвы і вучэбна-трэніровачныя зборы, але і турыстам, камандзіровачным асобам.

 

У маі 2012 года на базе харчаблока адкрыта кафэ «Хваля»